Кніга – мудры дарадчык і сябра

13 сакавіка ў Ліпскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная гадзіна «Кніга – мудры дарадчык і сябра».

Бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з лепшымі творамі беларускай і сусветнай літаратуры, а таксама з сучаснымі дзіцячымі пісьменнікамі. Галоўнай мэтай сустрэчы было выхаванне любові да кнігі і паказ таго, што чытанне – гэта захапляльны і карысны занятак. Дзеці з цікавасцю слухалі, задавалі пытанні і знаёміліся з кніжнымі навінкамі.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай і дружнай атмасферы, яшчэ раз пацвердзіўшы, што кніга застаецца найлепшым сябрам і дарадчыкам для падрастаючага пакалення.

Кацярына Зянько,
заг. Ліпскай сельскай бібліятэкі

Поделиться в социальных сетях:

Оставить ответ

Читайте ещё: