✨🕊️ Дзень Святога Духа: свята веры і традыцый

1 чэрвеня праваслаўныя вернікі адзначылі Дзень Святога Духа — знакавае свята для Падляшан і гасцей-прыхаджан храма. Штогод у панядзелак, адразу пасля Троіцы, гэты асаблівы дзень традыцыйна аб’ядноўвае людзей у малітве і радасці.

Выхаванцы бібліягуртка «Гарэзлікі» не засталіся ў баку і павіншавалі землякоў і паломнікаў сваімі выступленнямі. Святочная праграма ўключыла чытанне вершаў, а таксама выкананне старадаўняга танца, які выклікаў шчырыя ўсмешкі і апладысменты гледачоў.

Мерапрыемства стала яшчэ адным напамінам пра важнасць захавання духоўных традыцый і перадачы іх малодшаму пакаленню.

Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Оставить ответ

Читайте ещё: