1 чэрвеня праваслаўныя вернікі адзначылі Дзень Святога Духа — знакавае свята для Падляшан і гасцей-прыхаджан храма. Штогод у панядзелак, адразу пасля Троіцы, гэты асаблівы дзень традыцыйна аб’ядноўвае людзей у малітве і радасці.
Выхаванцы бібліягуртка «Гарэзлікі» не засталіся ў баку і павіншавалі землякоў і паломнікаў сваімі выступленнямі. Святочная праграма ўключыла чытанне вершаў, а таксама выкананне старадаўняга танца, які выклікаў шчырыя ўсмешкі і апладысменты гледачоў.
Мерапрыемства стала яшчэ адным напамінам пра важнасць захавання духоўных традыцый і перадачы іх малодшаму пакаленню.
Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ


