Жывая кніга

У Падлескай сельскай бібліятэцы адбылося інтэрактыўнае інтэрв’ю «Жывая кніга» з мясцовай бібліятэкаркай і аўтаркай паэтычных твораў на беларускай мове Ларысай Глеб.

Удзельнікамі сустрэчы сталі дзеці, якія з цікавасцю пазнаёміліся з вершамі аўтаркі. Яе творы прагучалі ў чатырох калектыўных зборніках, два з якіх адрасаваны юным чытачам.

Сустрэча прайшла ў фармаце жывой і шчырай размовы. Дзеці актыўна задавалі пытанні: у якім узросце аўтарка пачала пісаць вершы, ці лёгка ёй даецца творчасць, калі выйдзе яе першы асабісты зборнік.

Асаблівую цікавасць у юных слухачоў выклікала гісторыя першага творчага досведу — дзеці папрасілі прачытаць самы першы верш Ларысы Глеб.

Мерапрыемства атрымалася цёплым, душэўным і змястоўным. Яно дало магчымасць дзецям бліжэй пазнаёміцца з творчасцю мясцовай паэтэсы, адчуць прыгажосць беларускай мовы і натхніцца жывым словам.

Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Оставить ответ

Читайте ещё: