16 мая ў Русінавіцкай СБ адбылося сапраўднае свята для юных чытачоў — забаўляльная вандроўка «Казачнік і сапраўдны сябар дзяцей», прысвечаная юбілею класіка беларускай дзіцячай літаратуры Васіля Віткі. 🎉
Рабяты даведаліся пра жыццё і творчасць пісьменніка, яго ўклад у беларускую літаратуру і значэнне творчасці для юных чытачоў, а потым праверылі сябе ў дзвюх віктарынах — «Свет казак Віткі» і «Чарадзейная краіна Васіля Віткі». Пытанні былі і цікавымі, і крыху хітрымі, але нашы чытачы паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі!
Атмасфера была цёплай і веселай. Юныя чытачы праявілі вялікую зацікаўленасць і актыўнасць, а творчасць Васіля Віткі яшчэ раз нагадала, што дабрая казка застаецца найлепшым сябрам дзяцей.
Іна Калядзіч,
заг. Русінавіцкай СБ
