7 красавіка ў Падлескай сельскай бібліятэцы адбыўся дзень дзіцячых задавальненняў пад назвай «Цудоўныя сябры дзяцей».
Юныя чытачы пазнаёміліся з новымі кнігамі і творамі беларускіх аўтараў, з задавальненнем прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне. Акрамя таго, дзеці даведаліся пра самых вядомых жанчын раёна – тых, хто сваёй працай, талентам і сэрцам пакінуў яркі след у гісторыі мясцовасці.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай, пазнавальнай атмасферы і падарыла маленькім гасцям радасць адкрыццяў і сустрэчы з кнігай.
Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ


