27 сакавіка ў рамках Тыдня юнацкай і дзіцячай кнігі ў бібліятэцы прайшло святочнае мерапрыемства для выхаванцаў аздараўленчага лагера «Тухавічок». У вясёлай і пазнавальнай атмасферы дзеці папоўнілі свае веды, правёўшы час у бібліятэцы, дзе яны адкрылі для сябе новыя кнігі і сустрэліся з казкамі і прыгодамі.
Гасцямі свята сталі юныя артысты з мясцовага ўзорнага драматычнага тэатра «Равеснік». Яны расказалі пра свае выступленні і правялі віктарыну «Казка — розуму падказка», дзе дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні і дзівілі сваімі ведамі.
Тамара Кандратчык,
заг. Тухавіцкай СБ



