Канікулы, цёплыя дзянёчкі, вольны час… Чым не нагода зазірнуць у любімую бібліятэку? Тым больш калі тут такое цікавае мерапрыемства! 😊
24 сакавіка ў Падлескай сельскай бібліятэцы прайшоў агляд навінак «Усе на свежанькае». Новыя кнігі для дзяцей — серыі і вядомыя аўтары, энцыклапедыі і хрэстаматыі — не засталіся без увагі. Бо на іх заўсёды ёсць попыт!
А хто ж першы возьме новую кнігу з прыгожым афармленнем і асаблівым пахам? Вядома, тыя, хто натхняецца чытаннем — юныя карыстальнікі нашай бібліятэкі! 📖💫
Прыходзьце, выбірайце, чытайце! Упэўненыя, што свежанькія кнігі чакаюць менавіта вас.
Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ


