Слова роднае – голас сэрца: Тыдзень роднай мовы прайшоў у бібліятэках сістэмы

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Для нас, беларусаў, гэтая дата мае асаблівы сэнс. Беларуская мова лічыцца адной з самых мілагучных моў свету, у ёй жыве наша гісторыя, мудрасць продкаў і код нацыянальнай ідэнтычнасці. Штогод у нашай краіне да гэтай даты праходзіць Тыдзень роднай мовы, падчас якога праходзяць розныя акцыі і мерапрыемствы.

«Слова роднае – голас сэрца» – пад такой назвай з 16 па 22 лютага 2026 г. праходзіў Тыдзень роднай мовы прайшоў у бібліятэках Ляхавіччыны, у рамках якога адбылося шмат цікавага.

🔸 19 лютага супрацоўнікі Ляхавіцкай дзіцячай бібліятэкі запрасілі навучэнцаў 6 «А» класа СШ №1 г. Ляхавічы на інтэлектуальную гульню «Гучы, родная мова».

Падзяліўшыся на дзве каманды, школьнікі з захапленнем выконвалі заданні, адказвалі на разнастайныя пытанні, знаёміліся з беларускімі прыказкамі і прымаўкамі, а таксама слухалі песні на роднай мове. Падчас гульні панавала сапраўды сяброўская атмасфера. Па агульным меркаванні ўдзельнікаў, пераможцамі сталі добры настрой, святочная атмасфера і ўзаемная павага.

🔸 19 лютага бібліятэкар Востраўскай сельскай бібліятэкі правяла для дзяцей малодшага ўзросту літаратурнае свята «Які гэта цуд – мова мая родная».

Падчас мерапрыемства юныя ўдзельнікі пазнаёміліся з багаццем і мілагучнасцю беларускага слова. Для іх гучалі народныя прыказкі і прымаўкі, вясёлыя і павучальныя смяшынкі, загадкі і скарагаворкі. Дзеці з задавальненнем слухалі ўрыўкі з любімых казак і цікавыя вершы, а таксама самі спрабавалі вымаўляць хуткамоўкі.

Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна, падарыўшы маленькім удзельнікам радасць зносін з родным словам.

🔸 Літаратурная гадзіна «Мовы пяшчотнае сузор’е» прайшла для вучняў Тухавіцкай СШ 20 лютага. Разам з юнымі ўдзельнікамі бібліятэкары Тухавіцкай сельскай бібліятэкі паспрабавалі даказаць, што беларуская мова – самастойная, старажытная і вельмі прыгожая. Падчас мерапрыемства гучалі вершы, прыказкі і выслоўі, якія яскрава адлюстравалі багацце і мілагучнасць роднага слова. Дзеці з цікавасцю ўдзельнічалі ў абмеркаванні, дзяліліся сваімі ведамі і пераконваліся, наколькі ўнікальная і каштоўная беларуская мова.

🔸 21 лютага ў Дараўскай сельскай бібліятэцы для дзяцей адбылася літаратурна-пазнавальная гульня «Сябруй з роднай мовай». Падчас сустрэчы юныя чытачы пазнаёміліся з багаццем беларускай мовы ў гульнёвай форме. Праграма ўключала:
· прывітанне на беларускай мове;
· гульню «Перакладзі слова» – дзеці з задавальненнем перакладалі словы з рускай на беларускую;
· гульню «Чароўны мяшочак» – удзельнікі навобмацак адгадвалі прадметы і называлі іх па-беларуску;
· імправізаваную казку «Зайкіна хатка» – гледачы і акцёры разам ажывілі вядомы сюжэт.

Мерапрыемства прайшло весела і пазнавальна, падарыўшы дзецям радасць зносін з роднай мовай.

Поделиться в социальных сетях:

Оставить ответ

Читайте ещё:

Здоровый образ жизни — альтернативы нет!Здоровый образ жизни — альтернативы нет!

Здоровье – это самая большая ценность, это богатство, которое дано человеку. О здоровье надо думать не тогда, когда оно потеряно, а всю жизнь.Детская библиотека провела интересный и познавательный час здоровья «Здоровый образ жизни – альтернативы нет!». Библиотекарь провела беседу о значении здорового образа жизни, познакомила с правилами личной гигиены, рассказала о вреде таких привычек, как курение и алкоголь.