30 мая ў Востраўскай сельскай бібліятэцы прайшла пазнавальная гадзіна “Куточак зямлі, што Радзімай завём” для вучняў малодшых класаў Востраўскай сярэдняй школы. Бібліятэкар расказала пра падзеі, якія пакінулі след у лёсе жыхароў вёскі Востраў. Дзеці пазнаёміліся з літаратурай пра Беларусь і падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі пашырылі свае веды пра гістарычную спадчыну сваёй зямлі. Мерапрыемства было напраўлена на выхоўванне патрыятызму, пачуццё гонару і паважлівыя адносіны да Радзімы.
Галіна Салавей,
загадчык Востраўскай СБ

