Рэлакс-экскурс “Чытаем і адпачываем” адбыўся ў Падлескай сельскай бібліятэцы 20 сакавіка для вучняў 2 класа. Класны кіраўнік Алена Аляксандраўна Шыбко напярэдадні канікул заўсёды прыводзіць дзяцей у бібліятэку, каб яны бавілі вольны час карысна.
А ў бібліятэцы ёсць што пачытаць: гэта і казкі, і расказы пра жывёл, і пазнавальныя серыі кніг. Кожны знайшоў кніжку на свой густ. Дзеці з азартам супернічалі ў хуткачытанні.
Дарагія рабяты, бібліятэка чакае ўсіх. У нас вы знойдзеце шмат цікавага і пазнавальнага. Тыдзень дзіцячай кнігі пачынаецца!
Ларыса Глеб, бібліятэкар
Падлескай сельскай бібліятэкі

