26 снежня 2024 г. для наведвальнікаў аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі і дзённага знаходжання для пажылых людзей Ляхавіцкага ТЦСАН адбылося мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы”. З п’есай “Дух Каляд у гасцях” для прысутных выступілі ўдзельнікі бібліягуртка “Гарэзлікі” Падлескай сельскай бібліятэкі. Рабяты прадаманстравалі гісторыю, у якой маленькія дзеці, чакаючы свята, рыхтавалі падарункі – вершы сваім блізкім, а ў дарослых на ўсё не хапала часу. Але явіўся Дух Каляд і ўсім дапамог, і надышло сапраўднае свята. Цудоўная і павучальная тэатралізацыя нікога не пакінула абыякавым.
Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ




