Дала мне маці гэту мову як спадчыну і запавет


Гадзіну роднай мовы “Дала мне маці гэту мову як спадчыну і запавет” правяла бібліятэкар Востраўскай сельскай бібліятэкі для чытачоў малодшага ўзросту 21 лютага. Дзеці складалі з дадзеных бібліятэкарам слоў прыказкі, развучвалі скарагаворкі, выпраўлялі памылкі ў сказах, адгадвалі беларускія казкі. Цікава і пазнавальна рабяты знаёміліся з роднай мовай.

Галіна Салавей,
бібліятэкар Востраўскай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий