Сябруй з роднай мовай


Літаратурна-пазнавальная гульня “Сябруй з роднай мовай” прайшла 21 лютага ў Начаўскай сельскай бібліятэцы да Міжнароднага дня роднай мовы. З цікавасцю дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах і дэманстравалі свае веды: адгадвалі загадкі, чыталі скарагаворкі, дапаўнялі прыказкі і прымаўкі, чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў – Я.Купалы, М.Танка, Я.Лось і іншых. Па кніжнай выставе “Які ж гэта цуд – мова беларуская” бібліятэкар правяла агляд літаратуры і прапанавала пазнаёміцца з незнаёмымі пакуль, але цікавымі беларускімі творамі.

Тамара Базыльчык,
бібліятэкар Начаўскай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий