27 сакавіка для юных чытачоў Тухавіцкай СБ была арганізавана сустрэча з дзіцячым узорным драматычным тэатрам “Равеснік”, які працуе пры мясцовым СДК. Рэжысёр тэатра Барэйкіна Л.П. пазнаёміла рабят з гісторыяй тэатра, а таксама прапанавала прагледзець ў запісу п’есу-казку “Кветка для Анела”, з якой удзельнікі тэатра прынялі ўдзел у абласным фестывалі “Тэатральнае Палессе”.
Тамара Кандратчык, бібліятэкар Тухавіцкай СБ