Царкоўнае слова

Традыцыйна ў сакавіку ў Падлескай сельскай бібліятэцы прайшоў Тыдзень духоўнай кнігі. У ходзе тыдня адбылася сустрэча з настаяцелем Падлесскага храма іерэем Канстанцінам Шалудзько. Прысутных цікавіла інфармацыя наконт вялікага паста. Айцец Канстанцін ахвотна адказваў на пытанні, абапіраючыся на цытаты праваслаўных старэйшын, а таксама на вытрымкі з газеты «Царкоўнае слова».

У рамках Тыдня ў бібліятэцы таксама адбыўся агляд праваслаўных навінак. З гэтай нагоды бібліятэку наведалі вучні 6-9 класаў. У Падлескай сярэдняй школе працуе рэсурсны цэнтр па духоўнаму выхаванню, і таму рабятам цікава было пазнаёміцца з фондам духоўнай літаратуры мясцовай бібліятэкі. А тут ёсць чым пахваліцца. У бібліятэцы шмат кніг для дзяцей . Гэта і «Біблія для самых маленькіх», і «Малітвы для самых маленькіх», і серыя кніг «Дзецям»: «Детям про молитву», «Детям про причастие», «Детям о послушании» і інш. Вучням спадабалася і выстава «Духоўная кніга — да вечнасці шлях», на якой былі прадстаўлены іконы, расшытыя бісерам. 

Ларыса Глеб, бібліятэкар Падлескай СБ

Добавить комментарий