Паглядзіце, што чытаем


У сакавіку падчас вясновых канікул традыцыйна для дзяцей праводзіцца шэраг мерапрыемстваў. 28 сакавіка адбыўся бібліятэчны квэст “Паглядзіце, што чытаем”.

Каб перамагчы, рабятам было неабходна выканаць усе прапанаваныя заданні, прадаманстраваць веды і навыкі, звязаныя з уменнем арыентавацца ў прасторы бібліятэкі. Гэта і веданне памяшканняў бібліятэкі, і ўменне знайсці патрэбную інфармацыю. І, вядома ж, веданне літаратурных твораў.

З цікавасцю юныя чытачы шукалі падказкі і выконвалі заданні квэста, а пераможцы атрымалі заслужаныя прызы.

Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий