Знайдзі сваю кнігу


4 красавіка Начаўская сельская бібліятэка запрасіла чытачоў на агляд літаратуры «Знайдзі сваю кнігу». Бібліятэкар пазнаёміла з новымі кнігамі, парэкамендавала пачытать кнігі на беларускай мове.

Рабяты чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра родны куточак, разважалі аб тым, чаму мы не размаўляем на сваёй роднай мове, адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі.

На выставе былі прадстаўлены розныя па жанру і тэматыцы творы беларускіх пісьменнікаў, якіх аб’ядноўвае тое, што імі ўсё ж такі зачытваюцца дарослыя і адкрываюць для сябе дзеці.

Беларуская кніга з’яўляецца крыніцай мудрасці і натхнення.

Тамара Базыльчык, бібліятэкар
Начаўскай сельскай бібліятэкі

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий