Каб зноўку на зямной планеце
Не паўтарылася вайны,
Патрэбна нам, каб нашы дзеці
Пра гэта помнілі, як мы!
9 лютага да Дня юнага героя-антыфашыста для навучэнцаў Падлескай базавай школы прайшоў вусны часопіс «Яны таксама былі маладыя». Гэта мерапрыемства было прысвечана юным героям, якія аддалі сваё жыццё за свабоду і шчасце людзей, тым дзецям, хто плячом да пляча з дарослымі змагаліся супраць фашызму, гінулі ў барацьбе за дабро і справядлівасць.
Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ