Які гэта цуд – мова мая родная


21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкарам Востраўскай сельскай бібліятэкі для ўдзельнікаў клуба па інтарэсах “Зорачка” была праведзена гадзіна роднай мовы “Які гэта цуд – мова мая родная”. Разам з рабятамі ўзгадвалі беларускія прыказкі і прымаўкі, чыталі вясёлыя і павучальныя смяшынкі, скарагаворкі, урыўкі з казак, цікавыя вершы, адгадвалі загадкі. Дзеці з цікавасцю знаёміліся з новымі словамі роднай і такой прыгожай мовы.

Галіна Салавей,
бібліятэкар Востраўскай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий