Далучыся да роднага слова

Да Міжнароднага дня роднай мовы 22 лютага бібліятэкарам Востраўскай сельскай бібліятэкі была праведзена гадзіна роднай мовы “Далучыся да роднага слова”. У віктарыне прымалі ўдзел чытачы малодшага ўзросту. Гучалі прыказкі і прымаўкі, вясёлыя і павучальныя смяшынкі, скарагаворкі і загадкі, урыўкі з казак, цікавыя вершы. Мерапрыемства прайшло цікава, дзеці атрымалі салодкія падарункі.

Галіна Салавей, бібліятэкар Востраўскай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий