IX Калядная праваслаўная алімпіяда

4 студзеня 2022 года Ураджайнінская сельская бібліятэка правяла IX Калядную праваслаўную алімпіяду, у якой прынялі ўдзел вучні трох нядзельных праваслаўных школ: Дараўскай, Дарава-Чыжскай, Ураджайнінскай.

Кубак праваслаўнай алімпіяды атрымала Вікторыя Шпак з Дараўскай нядзельнай школы.

1-е месца – Арына Брэчка, Дарава-Чыжская нядзельная школа
2-е месца – Таццяна Барушка, Дараўская нядзельная школа
3-е месца – Іван Ніканчук, Дараўская нядзельная школа
Граматай за лепшае сачыненне была адзначана Дар’я Сідарчук, вучаніца Дараўскай нядзельнай школы.

Усе дзеці, якія прынялі ўдзел у праваслаўнай алімпіядзе, былі адзначаны падарункамі і салодкімі пачастункамі. Настаяцель Свята-Троіцкай царквы Іаан Ніканчук павіншаваў дзяцей з добрымі вынікамі ў напісанні работ і пажадаў ім здароўя і старання ў вучобе. З

Зелянко Т.У., бібліятэкар Ураджайнінскай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий