І зорка гарыць, і не вяне вянок

19 студзеня ў Тухавіцкай сельскай бібліятэцы для ўдзельнікаў клуба «ВЖиК» прайшла гадзіна паэзіі «І зорка гарыць, і не вяне вянок». Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй і творчасцю беларускага паэта Максіма Багдановіча. Дзеці пачыталі вершы, паслухалі песні на словы пісьменніка. Асаблівую ўвагу надалі твору «Слуцкія ткачыхі», у дадатак пагарталі альбом «Слуцкія паясы».

Тамара Кандратчык,
бібліятэкар Тухавіцкай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий