15 чэрвеня ў Тухавіцкай сельскай бібліятэцы для рабят з дзіцячага лагера «Тухавічок» пры мясцовай школе прайшла гульнёва-пазнавальная праграма «Дзяцінству сонца падаруйце».
Дзеці здзейснілі падарожжа ў краязнаўчы куток бібліятэкі, пазнаёміліся з экспанатамі «Экспазіцыі прадметаў побыту» мясцовага СДК, паўдзельнічалі ў казачна-чарадзейнай віктарыне. Галоўны прыз дастаўся Батвінка Ксені.
Т.В. Кандратчык, бібліятэкар
Тухавіцкай сельскай бібліятэкі