Падарожжа ў свет прыроды

У Востраўскай сельскай бібліятэцы з дзецьмі прышкольнага лагера прайшла экалагічная гульня-віктарына “Падарожжа ў свет прыроды”.

У час правядзення экалагічнай віктарыны дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні бібліятэкара.

На першым этапе “Жывёлы роднага краю” дзеці адгадвалі назвы жывёл, якія насяляюць Беларусь. На другім этапе “Расліны роднага краю” дзеці прыгадалі ўсё тое, што датычыцца расліннага свету.

А яшчэ дзеці паўдзельнічалі ў конкурсе “Замарочкі з бочкі”. Па ітогам віктарыны і конкурса ўсе дзеці атрымалі салодкія прызы.

Меньш за ўсіх памылак у віктарыне дапусцілі: Саванчук Іван, Набілаў Ілья, Набілаў Захар, Канцелярчык Сафія. Яны сталі пераможцамі віктарыны.

Г.М. Салавей, бібліятэкар
Востраўскай сельскай бібліятэкі

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий