6 мая да 76-годдзя Вялікай Перамогі бібліятэкарам Востраўскай сельскай бібліятэкі быў праведзены ўрок памяці “Не гаснет памяти свеча… Поклон вам, ветераны”.
У ім прынялі ўдзел вучні 3 – 5 класаў. З цікавасцю яны слухалі аб вызваленчай барацьбе народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аб партызанскай барацьбе на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб стойкасці падпольшчыкаў, аб трагедыі спаленых разам з жыхарамі беларускіх вёсках, аб гістарычнай перамозе Савецкай Арміі над гітлераўскай Германіяй.
Дзеці таксама чыталі вершы пра вайну, пра Перамогу, пра Мір.
Г.М. Салавей, бібліятэкар
Востраўскай сельскай бібліятэкі