Мы родом не из детства — из войны

7 мая бібліятэкар Русінавіцкай сельскай бібліятэкі запрасіла сваіх юных чытачоў на ўрок мужнасці «Мы родом не из детства — из войны».

Яны  слухалі расказ пра  дзяцей — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Потым рабяты пазнаёміліся са зместам кніг «Ніколі не забудзем», «Рядом с отцами», «Дети военной поры».

  Пасля мерапрыемства, сумесна з работнікамі Русінавіцкага СДК, старшынёй Начаўскага сельскага Савета Новікам В. А. і прадстаўнікамі СВК «Ляхавіцкі» былі ўскладзены вянкі на брацкай магіле каля в.  Жарскія і на магіле растраляных, у гады вайны, яўрэяў у а/г Русінавічы.

І.Ф. Калядзіч, бібліятэкар
Русінавіцкай сельскай бібліятэкі

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий