Маленькие дети на большой планете

 5 чэрвеня работнікамі Русінавіцкай СБ, СДК і ФАКа да Дня абароны дзяцей была праведзена забаўляльная праграма «Маленькие дети на большой планете «. Рабяты ўдзельнічалі ў гульнях «Прывітанне» і «Як жывеш», адказвалі на пытанні віктарыны.

Прымалі ўдзел у конкурсе «Малакасосы» , у якім трэба было на хуткасць выпіць сок праз саломінку; у эстафеце «Пракаці» — кацілі абруч па зале і набівалі тэнісны мячык ракеткай.   

Потым рабяты ўдзельнічалі ў конкурсе дзіцячага малюнка на асфальце «Волшебные мелки». Пасля падвядзення вынікаў усе атрымалі салодкія пачастункі.

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий