21 лютага дзіцячая бібліятэка заклікала 3 классы СШ №2 на забаву “Падарожжа па Беларусі з Дзедам Барадзедам”, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы.
Мерапрыемства было накіравана на выхаванне павагі і любові да роднай мовы, а таксама да моў іншых народаў. Дзяўчынкі і хлопчыкі адправіліся ў цікавае падарожжа па Беларусі разам з Дзедам Барадзедам. Яны праслухалі легенду пра гісторыю роднага краю, з цікавасцю адказвалі на пытанні віктарыны, даведаліся хто больш і ўважлівей чытаў казкі, прынялі ўдзел у інсцэніроўцы казкі “Калабок”, складалі апавяданні і выконвалі розныя цікавыя заданні. На прыканцы падарожжа дзеці паабяцалі Дзеду Барадзеду, што будуць любіць, абараняць і шанаваць сваю родную мову.
А бібліятэкар нагадала чытачам, што вы – юныя грамадзяне нашай краіны. Ваш абавязак цяпер – добра вучыцца, каб вы змаглі ў будучым зрабіць нашу краіну яшчэ больш прыгожай і багатай. Беларусь – гэта краіна вашай будучыні.
Пасля мерапрыемства дзеці атрымалі закладкі “размаўляй са мной па-беларуску”.
Наталія Валер’еўна Сяргей,
нам. дырэктара па працы з дзецьмі