Добры дзень, кніжка беларуская!

19 лютага дзіцячая бібліятэка сабрала чытачоў 4 класаў СШ №2 на моўную хвілінку “Добры дзень, кніжка беларуская”. Мерапрыемства праводзілася з мэтай папулярызацыі беларускай мовы і выхавання павагі да гісторыі і спадчыны свайго народа.

Дзецям былі прапанаваны розныя заданні, якія яны з цікавасцю выконвалі, прынялі ўдзел ў інсцэніроўцы казкі “Курачка-Раба”, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, адгадвалі загадкі, складалі прыказкі. Была аформлена кніжная выстава з творамі беларускіх пісьменнікаў.

У гутарцы з чытачамі было адзначана, што неабходна беражліва ставіцца да нацыянальнай мовы, паважаць традыцыі і звычаі.

Наталія Валер’еўна Сяргей,
нам. дырэктара па працы з дзецьмі

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий