«Мой горад — лепшы горад на зямлі»

Чароўны кут, стары казачны край — наша Беларусь. Са старажытных часоў жылі на гэтай зямлі нашы продкі, ці, як прынята казаць, нашы бацькі і дзяды. Таму і называюць людзі землі сваіх продкаў «краем бацькоў», а каб адна адрознівалася ад другой, даюць её назву. Па назве амаль кожнай краіны мы з лёгкасцю разумеем, хто ў большасці тут жыве.

Мала знойдзецца ў Беларусі гарадоў, якія змаглі б сапернічаць з нашымі Ляхавічамі. Кожная з эпох упісвала сваю старонку ў яго слаўную гісторыю, пакідала след на яго абліччы. Наш слынны і маляўнічы куток такі старажытны і такі малады!

14 жніўня бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі запрасілі 2 каманды юных чытачоў паўдзельнічаць у інтэлектуальна-пазнавальнай гульні «Мой горад — лепшы горад на зямлі». Гульня складалася з дзвюх тураў: «Гарадскія падрабязнасці» і «Іх імёнамі названы…» У ходзе мерапрыемства рабяты актыўна адказвалі на пытанні і выконвалі розныя цікавыя заданні.

Як прыемна радавацца кветкам, ліхтарам, чыстым вуліцам, шчыраму «прывітанне!», што гучыць на кожным кроку. І гэта — не дробязі. Гэта — жыццё маленькага горада. Наша жыццё. Нават цяжка ўявіць, якім будзе горад праз дзесяць гадоў. Адно можна зазначыць з упэўненасцю: хочацца, каб і ўсе наступныя пакаленні з гонарам гаварылі: «Я нарадзіўся і вырас у цудоўным беларускім горадзе Ляхавічы!»

Намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі Н.Багдановіч

Добавить комментарий