10 чэрвеня ў Востраўскай сельскай бібліятэцы прайшла гульня-віктарына “Лекі пад нагамі”. Падчас экалагічнай віктарыны дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні, называлі лекавыя травы і расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Мэта мерапрыемства — звярнуць увагу чытачоў бібліятэкі на навакольнае асяроддзе, выхоўваць беражлівыя і ашчадныя адносіны да прыроды, вучыць заўважаць яе прыгажосць і каштоўнасць. Мерапрыемства прайшло цікава і змястоўна.
Пасля віктарыны дзеці пазнаёміліся з кнігамі пра расліны нашай Беларусі, пагарталі выданні і даведаліся шмат новага пра карысныя ўласцівасці зёлак і неабходнасць аховы расліннага свету. Па выніках віктарыны і конкурсаў усе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.
Загадчык філіяла Востраўскай СБ
Галіна Салавей



