Ганарыся сваім

У рамках мерапрыемства «Пісьмо аб Беларусі» 12 лістапада выхаванцы Падлескага дзіцячага садка наведалі Падлескую сельскую бібліятэку і музейны пакой «Беларуская хатка». Рабяты пазнаёміліся з побытам беларусаў XIX-XX стст. Удзельнікі даведаліся, што асноўнаю рэччу ў хаце быў ручнік. Рабяты задавалі шмат пытанняў і атрымлівалі адказ на беларускай мове і самі стараліся размаўляць па-беларуску. Некаторыя дзеці расказвалі вершы на роднай мове. Маленькія беларусы вырастуць дастойнымі грамадзянамі, бо іх выхаванне ідзе ў правільным накірунку.

Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Оставить ответ

Читайте ещё: