7 мая да 80-годдзя Вялікай Перамогі бібліятэкарам Востраўскай сельскай бібліятэкі была праведзена патрыятычная гадзіна “Будзе вечна аб салдаце памяць” для вучняў 6-7 класаў. Прысутныя з цікавасцю слухалі аб гістарычнай перамозе Савецкай Арміі над гітлераўскай Германіяй, аб партызанскай барацьбе на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб стойкасці падпольшчыкаў, аб ролі жыхароў Вострава ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзеці таксама расказвалі аб сваіх прадзедах ваяваўшых на вайне. У канцы быў паказаны дакументальны фільм пра вайну.
Галіна Салавей,
загадчык Востраўскай СБ






