Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў Тухавіцкай сельскай бібліятэцы адкрыўся 22 сакавіка пазнавальнай гульней «Я з кнігай адкрываю мір».
Бібліятэкар прапанавала сваім чытачам настольную гульню «Цікаўныя Ўсёведы». Паглыбіць веды аб сваёй Радзіме, яе гістарычным мінулым і вуснай народнай творчасці, славутых людзях і скарбах роднай прыроды, здзейсніць падарожжа ў свет роднай мовы і літаратуры змаглі вучні 5–7 класаў.
Тамара Кандратчык, бібліятэкар
Тухавіцкай сельскай бібліятэкі


