Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
Дзіцячая бібліятэка заклікала на гадзіну роднай мовы “Роднай мовы пералівы” чытачоў СШ №1, 2 “А” класа і юных чытачоў СШ №2, першых класаў. Мерапрыемствы былі накірованы на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.
На мерапрыемстве гучалі вершы пра родную мову, вучні пашырылі свой слоўнікавы запас і праявілі творчыя здольнасці. Яны прынялі ўдзел у гульнях, дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, разгадвалі загадкі і рэбусы, выпраўлялі памылкі, складалі апавяданні, падбіралі прадметам беларускія назвы.
Спадзяёмся, што гэта гадзіна прабудзіла ў чытачоў цікавасць да роднай мовы, і надалей яны будуць адносіцца да яе з большай павагай.
Наталія Валер’еўна Сяргей, нам. дырэктара па працы з дзецьмі