Беларусь… Яе невыпадкова называюць зямлёю пад белымі крыламі. Наш родны край – чароўны, як сівая легенда, светлы і юны, як першыя прамяні сонца. Гэта краіна таленавітых і працавітых людзей, продкі якіх славіліся мужнасцю, жыццёвай мудрасцю і сілай духу. Беларусы больш за ўсё цэняць сваю зямлю, мову, а таксасма свабоду, незалежнасць і шчырасць.
24 студзеня для навучэнцаў 5«Б» класа гімназіі быў арганізаваны інтэллектуальны турнір “Мая Беларусь”. Ён быў праведзены з мэтай павышэння цікавасці да вывучэння мінулага роднага края, выхавання патрыятызму і пачуцця гонару за сваю краіну.
Гаворка ішла аб беларускіх народных святах і абрадах, паданнях, замках Беларусі, паэтах і пісьменніках, раслінным і жывельным свеце, геаграфіі Беларусі.
Вучні змаглі прадэманстраваць свае веды аб родным краі, якія яны набылі не толькі на вучэбных занятках, але і ў час экскурсій па родным краі.
За кожны конкурс каманды атрымліваюць пэўную колькасць балаў.
Гульня была напоўнена запалам і духам спаборніцтва. Інтэлектуальны турнір парадаваў чытачоў.
Наталія Валер’еўна Сяргей, нам. дырэктара па працы з дзецьмі