21 лютага бібліятэкар Тальмінавіцкай сельскай бібліятэкі запрасіла чытачоў на літаратурную размінку «Па краіне беларускай мовы», прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.
Чытачы прынялі ўдзел у розных конкурсх, дзе патрэбна было паклікаць на дапамогу фантазію і свае вебы аб беларускай мове. Рабяты вельмі хутка справіліся з такімі заданнямі, як : «Назаві назву казкі» (па частцы казкі неабходна нагадаць яе назву), «Куфэрак слоў» (зрабіць пераклад на беларускую мову), «Назаві, што гэта?» (называлася беларускае слова, неабходна было растлумачыць яго значэнне) і інш.
Гэта мерапрыемства прабудзіла ў дзяцей цікавасць да роднай мовы, да якой яны будуць адносіцца з вялікай павагай.
Наталля Радыон, бібліятэкар
Тальмінавіцкай сельскай бібліятэкі