16 верасня напярэдадні Дня народнага адзінства ў аг.Падлессе прайшла акцыя «Мы – адзіны народ». Пры падтрымцы Падлескай сельскай бібліятэкі і СДК адбылася сустрэча старшыні Жарабковіцкага сельсавета з вучнямі Падлескай базавай школы. Мэта сустрэчы – усвядоміць, што беларусы – адзіны дружны і мірны народ. Мы з дзяцінства ведаем свае сімвалы і любім нашу краіну, памятаем яе гераічнае мінулае і нашых продкаў, ганарымся, што мы – патрыёты.
Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ