Знаўцы роднага краю


2 лістапада для рабят з прышкольнага лагера гімназіі г. Ляхавічы прайшоў брэйн-рынг «Знаўцы роднага краю».

Радзіма для кожнага чалавека — гэта не толькі тое месца, адкуль бярэ пачатак яго род, але і тое, што было да нас! Яго культура, гісторыя, традыцыі. Радзіма — гэта і наша цяперашняе і наша будучае.

Дзеці былі падзелены на дзве каманды: «Краяведы» і «Вясёлка». Па чарзе яны адказвалі на пытанні па раздзелах: «Блакітны скарб роднага краю», «Памятныя мясціны», «Іх імёнамі названы нашы вуліцы», «Кропка на карце», «Нашы гарады». За правільныя адказы рабяты атрымлівалі адпаведныя балы. Перамогу атрымала каманда «Краяведы», набраўшая 255 балаў, а каманда «Вясёлка» набрала 230 балаў.» З усімі заданнямі каманды справіліся паспяхова.

Зямля Брэстчыны адметная і слаўная людзьмі, падзеямі і справамі. Цудоўны наш край радуе ўсіх, хто тут жыве, працуе і шануе спадчыну.

Міхаіл Лучыц, бібліятэкар
дзіцячай бібліятэкі

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий