Цікава, а як з’явіліся птушкі? Паводле беларускіх паданняў гэта адбылося так: стварыў Бог усіх звяроў, а потым кінуў горстку пяску па ветры і сказаў: «Хай ляцяць птушкі». І птушкі паляцелі. З таго часу яны спяваюць на радасць людзям».
У цяперашні час вядома каля 8600 відаў птушак. За гісторыю цывілізацыі перасталі існаваць каля 200 відаў, прычым 43 з іх — за апошнія 200 гадоў. У Чырвоную кнігу свету занесены 312 відаў птушак. Шмат цікавага даведаліся нашы юныя чытачы, завітаўшы на экалагічны рэпартаж пад назвай «Мы хотим, чтоб пели птицы», які прайшоў у дзіцячай бібліятэцы 23 жніўня. Рабяты з задавальненнем прынялі прапанову бібліятэкара Шыпіла Г.Р. здзейсніць падарожжа па чароўнаму Птушкаградзе, якога няма на ніводнай геаграфічнай карце.
Намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі Н.У. Багдановіч