28 сакавіка ў Начаўскай сельскай бібліятэцы прайшла гульневая праграма «Я і мая краіна». Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава «Святыя сімвалы дзяржавы».
Удзельнічаючы ў конкурсах дзеці даведаліся, якая багатая і прыгожая наша Радзіма, а таксама пра гістарычнае мінулае нашай краіны. Пабывалі на станцыях «Сінявокая Беларусь» і «Наша Спадчына», на якіх расказвалі пра звычаі і абрады святкавання святаў. А на станцыі «Беларускія народныя прыказкі» дзеці з задавальненнем дапаўнялі прыказк і прымаўкі.
Тамара Базыльчык,
бібліятэкар Начаўскай сельскай бібліятэкі