Да Міжнароднага дня роднай мовы дзіцячая бібліятэка падрыхтавала кніжную выставу “Родная мова — Айчыны аснова”.
Супрацоўнікі бібліятэкі правялі агляд літаратуры, дзе чытачы змаглі пазнаёміцца з гісторыяй свята, даведаліся аб разнастайнасці розных моў свету, разгледзелі немалаважную праблему засмечвання слоўнікавага запасу моладзі жаргоннымі словамі.
Успомнілі прыказкі, крылатыя выразы, праверылі свае веды беларускай мовы ў розных катэгорыях, прынялі ўдзел у конкурсах хуткамовак і загадак, адказалі на вясёлыя пытанні на кемлівасць.
Наталія Сяргей, намеснік дырэктара
ДУК «Ляхавіцкая РЦБС»