19 лістапада ў Начаўскай сельскай бібліятэцы прайшла пазнавальная гадзіна “Запрашаем на Коласаў шлях”. Бібліятэкар расказала дзецям пра жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа. У Год гістарычнай памяці адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я.Коласа і Я.Купалы. Яны сваёй творчасцю многа зрабілі для таго, каб памяць аб іх жыла ў многіх пакаленнях нашых землякоў. Рабяты чыталі вершы паэтаў “Мой родны кут”, “Мужык”, “Беларуская мова” і іншыя. Купала і Колас будуць вечна жыць у сэрцы свайго народа.
Тамара Базыльчык,
бібліятэкар Начаўскай СБ