11 жніўня чытачы дзіцячай бібліятэкі завіталі на турнір знаўцаў “Мая Радзіма — Беларусь!”. Рабяты адправіліся ў цікавае і займальнае падарожжа па цудоўнай беларускай зямлі.
На першым прыпынку “Дзяржава і яе сімвалы” — успомнілі дзяржаўныя сімвалы РБ.
На другім этапе “Гарады Беларусі” чытачы даведаліся аб паходжанні назваў гарадоў і з лёгкасцю адказалі на пытанні.
Трэці этап называўся “Сінявокі скарб Беларусі”. Вучні даведаліся шмат пазнавальнага матэрыялу пра рэкі і азёры Беларусі, а таксама праявілі ўважлівасць і далі правільны адказ.
На чацвёртым этапе “Народныя традыцыі Беларусі” хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі беларускія традыцыі, народныя святы і абрады.
На пятым этапе “Знакамітыя людзі Бацькаўшчыны” дзеці называлі славутых людзей айчыннай гісторыі.
Завяршаючым этап “Памятныя гістарычныя мясціны”. Тут рабяты ўспомнілі самыя цікавыя мясціны Беларусі.
Усім чытачам турнір спадабаўся! Яны задавалі шмат пытанняў і праяўлялі шчырую цікавасць да гісторыі Радзімы. Перамагла дружба!
Наталія Сяргей, нам. дырэктара
па працы з дзецьмі