Дзень Святога Духа з «Гарэзлікамі»


13 чэрвеня 2022 года ў Дзень Святога Духа бібліягурток «Гарэзлікі» выступіў перад вернікамі каля храма ў в. Падлессе. У гэты дзень у царкву з’язджаюцца паломнікі з Пінска, Баранавіч, Клецка і Мінска. Рабяты праз танец паказалі абрад завівання бярозкі, а таксама вершамі павіншавалі прысутных са святам. Напрыканцы настаяцель храма аддзячыў маленькіх чытачоў бібліятэкі і ўручныў іх падарункі.

Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий