Дзіцячая бібліятэка арганізавала выставу-агляд новых кніг «Дванаццаць месяцаў». На паліцах дзіцячай бібліятэкі з’явіліся першыя 8 кніг.
Укладальнікам кнігі выступае Алесь Бадак, а дызайнерам кнігі з’яўляецца Анастасія Капульцэвіч.
Серыя кніг складаецца з дванаццаці кніг, у якія ўвайшлі знакамітыя казкі народаў свету, а таксама лепшыя творы беларускіх і замежных дзіцячых пісьменнікаў.
Гэта кнігі, які можна чытаць цэлы год — штодня па адной незвычайнай гісторыі.
Выкарыстаны кніжныя ілюстрацыі, створаныя ў розныя гады лепшымі беларускімі мастакамі.
Многія з гэтых малюнкаў складаюць залаты фонд айчыннай кніжнай графікі.
Намеснік дырэктара
па працы з дзецьмі, Н.В. Сяргей