21 ліпеня ў Востраўскай сельскай бібліятэцы з падлеткамі прайшла экалагічная гадзіна “Зберагчы планету” . Усе мы ведаем , што без воздуха, вады, зямлі, ні чалавек, ні што жывое існаваць ні можа.
Мэта экалагічнага мерапрыемства была — звярнуць увагу чытачоў бібліятэкі на навакольнае асяроддзе, выхаваць беражлівыя адносіны да прыроды.
У ходзе мерапрыемства дзеці больш даведаліся аб прыродзе роднага краю. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, распазнавалі назвы жывёл і птушак , адказалі на пытанні правіл паводзін на прыродзе.
Бібліятэкар Востраўскай сельскай
бібліятэкі, Г.М. Салавей