Лета — такая пара, калі хочацца праводзіць больш часу на свежым паветры. Гэта цудоўны час, каб выбраць кнігу, заняць зручнае месца і пачытаць.
16 ліпеня бібліятэкар Русінавіцкай сельскай бібліятэкі запрасіла сваіх юных чытачоў ў чытальную залу на траве «Такія цікавыя казкі».
Рабяты выконвалі розныя заданні: па ўрыўку з казкі называлі правільную назву казкі; адказвалі на пытанні віктарыны «Назаві герояў казкі»; па першым слове з назвы казкі, адгадвалі поўную назву; чыталі казкі і адказвалі на пытанні па змесце. У канцы мерапрыемства ўсе атрымалі салодкія пачастункі.
бібліятэкар Русінавіцкай
сельскай бібліятэкі, І.Ф. Калядзіч