20 чэрвеня Русінавіцкая СБ сумесна з Русінавіцкім ФАК запрасілі рабят на вясёлую спартландыю «Ура! Канікулы!». Дзве каманды «Весёлые друзья» і «Улыбка» спаборнічалі паміж сабой у розных гульнях і конкурсах.
Так, напрыклад, у гульні «Пролезь в обруч» іграку трэба было дабегчы да абруча, пералезці праз яго, пакласці на месца і вярнуцца да каманды. У эстафеце «Прыжки на скакалке» трэба было, прыгаючы праз скакалку, прайсці ўсю дыстанцыю і вярнуцца назад.
Таксама дзеці прымалі ўдзел у конкурсе «Вопросы на смекалку», адказвалі на пытанні віктарыны «Белое — черное», адгадвалі загадкі.
Перамагла каманда «Улыбка» з лікам 40:39. Пасля падвядзення вынікаў, удзельнікі спартландыі атрымалі салодкія пачастункі.
бібліятэкар Русінавіцкай сельскай бібліятэкі
Калядзіч І.Ф.